У Гродне шукаюць хулігана, які ў аўтобусе напаў на кантралёра (відэа)
У Гродне шукаюць хулігана, які ў аўтобусе напаў на кантралёра. Здарэнне адбылося яшчэ 24 кастрычніка на прыпынку каля завода “Белкард”, але міліцыя распаўсюдзіла відэа толькі цяпер. На ім відаць, што мужчына хутка паказаў праязны білет і кантралёр не паспела яго разгледзець, папрасіла паказаць зноў. У адказ пасажыр павёў сябе агрэсіўна — ударам адштурхнуў супрацоўніцу тралейбуснага ўпраўлення, нецэнзурна на яе лаяўся, пасля чаго збег.
Дзеянні мужчыны былі зафіксаваны нагрудным відэарэгістратарам кантралёра. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы высветліць асобу зламысніка.