У Гродне студэнт выкінуў смецце на траву каля інтэрната, выклікалі сапёраў

У Гродне студэнт выкінуў смецце на траву каля інтэрната, выклікалі сапёраў

У Гродне студэнт пятага курса адной з мясцовых вышэйшых навучальных устаноў паленаваўся прайсці сто метраў, каб выкінуць смецце ў кантэйнер. Ён пакінуў белыя пакеты са смеццем на траве насупраць уваходу ў інтэрнат. Дзяжурны іх пазней убачыў, яны падаліся яму падазронымі. Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, на месца выклікалі сапёраў. Яны нічога падазронага ў пакетах не знайшлі. Праваахоўнікі знайшлі 22-гадовага хлопца, які выкінуў на траву смецце. У яго дачыненні склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі