У Гродне ў дзіцячым садку восы масава пакусалі дзяцей

У Гродне ў дзіцячым садку восы масава пакусалі дзяцей

У Гродне ў дзіцячым садку па вуліцы Вольгі Соламавай восы масава пакусалі дзяцей. На месца выязджалі дзве брыгады "хуткай". Пяць дзяцей былі шпіталізаваныя ў абласную дзіцячую бальніцу. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 4".

Адзначаецца, што за месяц пасля ўкусаў восаў, пчолаў і аваднёў па дапамогу да медыкаў звярнуліся амаль паўсотні жыхароў абласнога цэнтра (амаль палова — дзеці). Малодшаму пацярпеламу — паўтары гады. У дваіх дарослых пацыентаў была сур'ёзная алергічная рэакцыя на ўкус асы, яны трапілі ў рэанімацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі