У Гродне загінуў будаўнік, які зваліўся з вышыні
У Гродне зранку 26 красавіка пры падзенні з вышыні загінуў 38-гадовы муляр, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Мужчына працаваў на будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Курчатава.
Следчыя агледзелі месца здарэння, апытваюцца відавочцы трагедыі. Праводзяцца іншыя праверачныя і працэсуальныя дзеянні, каб выявіць прычыны і ўмовы, якія спрыялі смяротнай траўме.