У Гродне жанчына ўпала з 9-га паверха інтэрната

У Гродне жанчына ўпала з 9-га паверха інтэрната

У Гродне жанчына ўпала з дзявятага паверха інтэрната. Здарэнне адбылося ўдзень 3 лютага на вуліцы Багуцкага. На месца прыязджалі міліцыя і медыкі, якія канстатавалі смерць жанчыны. Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя, інфармуе сайт 015.by.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагічнага здарэння, прызначаныя экспертызы.

БЕЛТА дадае, што загінулай было 40 гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальнага следу ў яе смерці няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі