У Гродне злавілі п'яных мужчыну і жанчыну, якія па чарзе кіравалі машынай

Уначы ў Гродне былі затрыманыя п'яныя мужчына і жанчына. Яны па чарзе кіравалі аўтамабілем "Муцубісі". Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, гаспадыня машыны са знаёмым піла піва. Пасля гэтага ён сеў за руль, завёў рухавік і паехаў. Жанчына дагнала аўтамабіль, прагнала мужчыну і сама села за руль. Яна на вялікай хуткасці адагнала "Міцубісі" на стаянку да крамы.

Відавочцы паведамілі пра гэтыя манеўры ў міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна затрымалі мужчыну і жанчыну. Калі ў першага ўтрыманне алкаголя ў арганізме перавышала дапушчальнае ў 5 разоў, дык у жанчыны — у 10.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі