У Гродне знеслі "сплагіячаную" статую турыста

У Гродне знеслі "сплагіячаную" статую турыста

11 сакавіка ў Гродне знеслі вулічную скульптуру турыста, пастаўленую год таму да Дня горада, перадае "Белсат"

Статуя была ўсталяваная каля мясцовага Дома прафсаюзаў. Мясцовыя жыхары адразу звярнулі ўвагу, што двухметровая драўляная фігура падарожніка вельмі нагадвала аналагічную скульптуру ў расійскім Іркуцку. Прычым расійская з'явілася на сем гадоў раней за беларускі аналаг.

Прычыны зносу гродзенскай скульптуры невядомыя.

У Гродне знеслі "сплагіячаную" статую турыста
Месца, дзе стаяў гродзенскі "турыст" / "Белсат"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі