У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця
У Гродзенскай вобласці двое дзяцей пацярпелі падчас спальвання смецця. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнні адбыліся амаль адначасова ў дзвюх вёсках у розных раёнах. 2 чэрвеня ў 23.40 паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з апёкамі 1-2 ступені (21% цела) хлопчыка 2008 года нараджэння. Дзіця абгарэла падчас спальвання смецця на адным з падворкаў у вёсцы Краснаўцы Лідскага раёна.
Літаральна праз 12 хвілінаў прыйшло яшчэ адно паведамленне: у лякарню з апёкамі 1-2 ступені (2% цела) трапіў хлопчык 2008 года нараджэння з вёскі Сялец Наваградскага раёна. Ён таксама пацярпеў падчас спальвання смецця.
Па абодвух інцыдэнтах праводзіцца праверка.