У Гродзенскім раёне адбылося масавае атручэнне дзяцей (фота)

У Гродзенскім раёне адбылося масавае атручэнне дзяцей (фота)

У сярэдняй школе аграгарадка Рацічы ў Гродзенскім раёне адбылося масавае атручэнне дзяцей. У абласную дзіцячую клінічную бальніцу шпіталізавана 35 чалавек ("з прыкметамі атручвання невядомай этыялогіі"), інфармуе прэс-служба МНС. Адзначаецца, што жыццю дзяцей нішто не пагражае. Тым не менш, чацвёра знаходзяцца ў рэанімацыі, паведамляе тэлеканал АНТ.

Пасля паведамлення пра атручэнне дзяцей, на месца выязджалі не толькі медыкі, але і ратавальнікі-хімікі на аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны. Прыцягваліся і спецыялісты газавай службы, цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з Гродна.

Высветлілася, што ў дзяцей, якія займаліся на другім паверсе, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя. У іх кружылася галава, іх ванітавала, павышалася тэмпература цела і артэрыяльны ціск. Эксперты ўстанавілі, што ў паветры няма небяспечнай канцэнтрацыі хімічных рэчываў. Не быў перавышаны і радыяцыйны фон. Тым не менш, заняткі ў школе спыненыя.

З Мінска на дапамогу мясцовым медыкам адправілі групу спецыялістаў з рэспубліканскіх клінік, паведаміў тэлеканал СТБ. Паехаў у Гродна і намеснік міністра аховы здароўя.

У Гродзенскім раёне адбылося масавае атручэнне дзяцей (фота)
У Гродзенскім раёне адбылося масавае атручэнне дзяцей (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі