У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежа загінуў прадпрымальнік

У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежа загінуў прадпрымальнік

У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежа пітной вады загінуў 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Адбыўся абвал грунту і мужчыну засыпала зямлёй. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 8 лістапада ў вёсцы Вусава Сапоцкінскага сельсавета на падворку прыватнага дома. На месца прыязджалі ратавальнікі, якія з дапамогай спецсродкаў дасталі з глыбіні 4 метраў цела загінулага.

Тры дні таму ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці ратавальнікі дапамагалі мужчыне, які ў лесе ўпаў у закінуты калодзеж. Яго даставалі з глыбіні 6 метраў. З пераломам нагі пацярпелага шпіталізавалі.

У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежа загінуў прадпрымальнік
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі