У Грузіі з жывата пацыента дасталі пінцэт, забыты хірургамі 25 гадоў таму

У Грузіі з жывата пацыента дасталі пінцэт, забыты хірургамі 25 гадоў таму

У тбіліскай клініцы "Інова" хірургі дасталі з жывата пацыента праіржавелы пінцэт, які знаходзіўся там чвэрць стагоддзя, піша jam-news.net.

25 гадоў таму пацыенту выдалілі жоўцевы пухір і забылі ў жываце пінцэт, расказвае онкахірург Іраклій Тодуа, які дастаў гэты інструмент. Дарэчы, усе гэтыя гады пацыент не скардзіўся на нейкія праблемы ў брушной поласці.

У клініку ён звярнуўся па дапамогу па зусім іншай прычыне. І падчас магніта-рэзананснай тамаграфіі лекары заўважылі пабочны прадмет. 

Маркер на фота побач з пінцэтам размешчаны для параўнання памераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі