У інтэрнаце ўніверсітэта ў Магілёве разбіўся студэнт

У інтэрнаце ўніверсітэта ў Магілёве разбіўся студэнт

Каля інтэрната Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве знайшлі цела аднаго са студэнтаў. Здарэнне адбылося 20 лістапада, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксану Салянюк.

Загінуламу студэнту было 20 гадоў. Выявілася, што хлопец пражываў у гэтым інтэрнаце. Папярэдне прычынай смерці называюць траўму, атрыманую пры падзенні з вышыні.

Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, якая дасць магчымасць устанавіць дакладную прычыну смерці. Праваахоўнікі вывучаюць усе магчымыя версіі здарэння, у тым ліку гвалтоўныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі