У Іўеўскім раёне перакулілася фура, кіроўца загінуў
У Іўеўскім раёне на трасе М6 перакулілася фура, кіроўца загінуў. Здарэнне адбылося 4 чэрвеня а 3-й гадзіне ночы. Мужчына вёз з Гродна ў Мінск 20 тон садавіны, у шляху ён быў каля двух гадзінаў. Мяркуецца, што кіроўца "Рэно" заснуў падчас руху, пасля чаго фура апынулася на сустрэчнай паласе. Там адбылося сутыкненне з паўпрычэпам "Мерсэдэса", пасля чаго "Рэно" развярнулася і перакулілася ў кювеце на левы бок.
Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кіроўца фуры не быў прышпілены рамянём бяспекі. Ён памёр на месцы аварыі. Распачатая крымінальная справа.
Фота: gaigrodno.by