У Калінкавіцкім раёне машына збіла ратавальнікаў, якія тушылі пажар
У Калінкавіцкім раёне машына збіла ратавальнікаў, якія тушылі пажар. Трагічнае здарэнне адбылося пасля 4-й гадзіны раніцы 4 траўня каля вёскі Сітня. Там на аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын гарэў грузавік. Легкавік збіў двух супрацоўнікаў МНС, якія яго тушылі.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч, адзін з пацярпелых ад атрыманых траўмаў памёр, іншы знаходзіцца ў бальніцы. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны гэтага здарэння.
Партал tut.by удакладняе, што грузавік гарэў на пад’язной аўтадарозе да трасы. Загінулы — 1991 года нараджэння, пацярпелы ратавальнік — 1996 года нараджэння. На іх наехаў аўтамабіль SEAT Alhambra. Распачатая крымінальная справа, прызначаны экспертызы.