У Калінкавіцкім раёне вёска Лукі пераўтвараецца ў “беларускую Венецыю”
У Калінкавіцкім раёне вёска Лукі пераўтвараецца ў “беларускую Венецыю”. Са зламанай воданапорнай вежы ўжо пяць гадоў цячэ вада і затапляе наваколле, у тым ліку агароды вяскоўцаў і пагражае іх дамам. Як інфармуе тэлеканал АНТ, праблему пакуль улады вырашыць не могуць: перакрыць ваду нельга, паколькі пацерпіць увесь населены пункт і бліжэйшыя фермы. Аўтаматычная сістэма адключэння помпаў не працуе, а грошай на яе замену ў гаспадаркі няма. Помпы перавялі на ручное кіраванне і прызначылі дзяжурных, але яны свае службовыя абавязкі належным чынам не выконваюць.