У Калінкавіцкім раёне знайшлі забітую жанчыну, затрымалі яе мужа-святара

У Калінкавіцкім раёне знайшлі забітую жанчыну, затрымалі яе мужа-святара

2 кастрычніка ў Калінкавіцкім раёне ў вёсцы Азарычы ў прыватным доме знайшлі 42-гадовую забітую жанчыну. У яе на целе былі цялесныя пашкоджанні. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, па падазрэнні ў здзяйсненні забоства затрымалі 47-гадовага мужа. Ён знаходзіўся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства", з затрыманым працуюць следчыя. Прызначаны экспертызы, апытваюцца сваякі і суседзі загінулай і яе мужа.

Партал TUT.by дадае, што затрыманы — праваслаўны святар. Ён шмат гадоў служыў у мясцовым храме. Двое дарослых дзяцей жывуць асобна ад бацькоў: дачка — у Мінску, а сын — у Астраўцы.

На целе жанчыны былі нажавыя раненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі