У калоніі памёр палітвязень, асуджаны за данаты

Вадзім Храсько / праваабарончы цэнтр "Вясна"

Вадзім Храсько / праваабарончы цэнтр "Вясна" / Праваабарончы цэнтр "Вясна"

У віцебскай калоніі памёр палітвязень Вадзім Храсько. Ён захварэў на пнеўманію, у бальніцу яго прывезлі занадта позна — дактары не змаглі выратаваць, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Вадзіму Храсько было 50 гадоў. Яго асудзілі ў жніўні 2023 года за некалькі данатаў. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Храсько пакаранне ў тры гады калоніі, нягледзячы на сур'ёзнае захворванне абвінавачанага. У кастрычніку Вярхоўны суд, разгледзеўшы апеляцыю, пакінуў прысуд у сіле.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Храсько правёў у калоніі два месяцы, увесь гэты час ён вельмі хварэў. Вадзім памёр у ноч на 9 студзеня. 12 студзеня ў Мінску яго пахавалі. Улады пакуль ніяк не каментуюць інцыдэнт.

Гэта чацвёртая смерць палітвязня ў турме. Да гэтага за кратамі памерлі актывісты Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч і мастак Алесь Пушкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі