У Карэлічах збіралі ўсіх мясцовых ідэолагаў, на нарадзе гаварылі пра антыцелы
Карэліцкія "ідэолагі"
9 кастрычніка ў Карэлічах збіралі ўсіх мясцовых ідэолагаў, якія прадстаўлялі мясцовыя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы. Нарада прайшла ў маладзёжным цэнтры культуры. Кіраваў ёй намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.
Па справаздачы раённай газеты пра нараду можна падумаць, што на ёй асноўнымі пытаннямі былі падпісная кампанія і вакцынацыя супраць грыпу. Намеснік старшыні райвыканкама тлумачыў прысутным, што трэба рабіць, "каб у арганізме сфарміраваліся неабходныя для абароны антыцелы".
Відаць, усё ж некаторыя тэмы, якія абмяркоўваліся, засталіся "за кадрам". Бо Чычкан згадваў і "арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах", і "ўзаемадзеянне з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі". Магчыма, гаворка ішла пра будучыя прэзідэнцкія выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.