У Кіеве асудзілі беларускага добраахвотніка — ён вернецца на фронт

Юрый Белавусаў (справа) з пабрацімам / svaboda.org, архіўнае фота
Юрый Белавусаў (справа) з пабрацімам / svaboda.org, архіўнае фота

Беларускага добраахвотніка Юрыя Белавусава суд у Кіеве прызнаў вінаватым у катаванні чалавека. Яму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам 3 гады, перадае Радыё "Свабода".

Па яшчэ двух абвінавачаннях суд закрыў справы, бо скончыўся тэрмін даўнасці злачынства. Гаворка ідзе пра незаконнае пазбаўленне волі і выкраданне чалавека, а таксама пра пагрозу забойствам.

Белавусаў служыў ва Узброеных сілах Украіны па кантракце са жніўня 2022 года. Ён удзельнічаў у баях на паднёвым напрамку.

Суд пастанавіў, што нагляд за Белавусавым падчас выпрабавальнага тэрміну будзе весці камандзір вайсковай часці, у якой ён служыць. У выпадку спынення службы гэтая функцыя пяройдзе ўпаўнаважанаму органу па пытаннях прабацыі.

Сваё рашэнне суд абгрунтаваў тым, што Белавусаў пайшоў на дамову са следствам, цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся.

Беларуса затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. Другім фігурантам гэтай справы быў Юрый Іёнаў — баец батальёна "Азоў" 2014 году. Ён загінуў у 2022 годзе пры абароне Марыупаля.

Паводле следчых, у сьнежні 2017-га Белавусаў і Іёнаў у Кіеве выехалі на аўтамабілі на пешаходную зону. Калі адзін з мінакоў зрабіў ім заўвагу, яны запхалі яго ў аўтамабіль на задняе сядзенне. Пры гэтым Белавусаў пагражаў яму прадметам, падобным да пісталета, біў і загадваў "легчы на зямлю тварам уніз і піць ваду з лужы".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі