У Кіеве міліцыя не змагла прыбраць намётавы гарадок
У нядзелю ў розных гарадах Украіны прайшлі вулічныя акцыі апазіцыйных сіл.
На Еўрапейскай плошчы Кіева міліцыя адціснула ўдзельнікаў акцыі пратэсту з праезнай часткі дарогі. Аднак міліцыянты не змаглі прыбраць намётавы гарадок, пастаўлены апазіцыяй.
Паводле звестак СМІ, міліцыя ўжыла слезацечны газ, але і пратэстоўцы выкарысталі яго. Таму міліцыянты адступілі.
Тым часам апазіцыйныя фракцыі "Бацькаўшчына", УДАР і "Свабода" патрабуюць неадкладна склікаць пазачарговае пленарнае паседжання Вярхоўнай рады ў сераду, 27 лістапада. Апазіцыя патрабуе разгледзець пытанні, "якія адкрыюць шлях да падпісання дамовы пра асацыяцыю паміж Украінай і Еўрапейскім саюзам на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні 28-29 лістапада 2013 года". Сярод іх — недавер да Кабінета міністраў Украіны.
Фота — unian.net