У Кіеве развітаюцца з загінулым на Майдане беларусам

У пятніцу памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызнеўскі жыў пасля таго, як з’ехаў з Беларусі. Неабыякавыя людзі запалілі знічы і прынеслі кветкі. Затым некалькі тысяч чалавек пікетавалі гарадскі савет, а пасля зладзілі шэсце з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта, ураду і адмены “законаў 16 студзеня”, перадае БелаПАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.



Міхаіл Жызнеўскі быў сябрам праварадыкальнай арганізацыі УНА-УНСО. Ён загінуў 22 студзеня ў часе вулічных беспарадкаў у Кіеве. Пахаваюць яго на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі