У Кіраўскім раёне сям'я атруцілася чадным газам

Увечары гаспадыня прапаліла печ (ілюстрацыйнае фота)

Увечары гаспадыня прапаліла печ (ілюстрацыйнае фота) / vgitk.by

У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці сям'я атруцілася чадным газам. У бальніцу трапілі 32-гадовая жыхарка Гомеля, яе муж і трохгадовая дачка. Яны прыехалі ў вёску Стайкі ў госці.

Як пішуць ратавальнікі, гаспадыня (маці згаданай жанчыны) прапаліла печ. Вось толькі, відаць, паспяшалася зачыніць засланку. Ноччу сям'я прачнулася ад моцных галаўных боляў і галавакружэння. "Хуткая" забрала іх у горад. На шчасце, яны своечасова прачнуліся і звярнуліся па медыцынскую дапамогу, таму пасля абследавання сям'я вярнулася дадому.

У тую ж ноч у самім Кіраўску пажар адбыўся ў адной з кватэр трохпавярховага жылога дома. Суседзі пабачылі, што з балкона трэцяга паверха выкінулі падпалены матрац, і патэлефанавалі ў міліцыю і ў МНС. Высветлілася, што 53-гадовы сын гаспадыні кватэры паліў у ложку, а вось недакурак не затушыў. Уначы матрац загарэўся. Яго залілі вадой і выкінулі на вуліцу.

У Кіраўскім раёне сям'я атруцілася чадным газам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі