У Кобрыне злодзея вылічылі па ДНК-следзе

У Кобрыне злодзея вылічылі па ДНК-следзе

У Кобрыне злодзея вылічылі па ДНК-следзе. У канцы мінулага года на тэрыторыі двух раёнаў — Кобрынскага і Драгічынскага — была здзейснена серыя крадзяжоў у дамах і аўтамабілях. Невядомы зламыснік забіраў грошы, адзенне, абутак, алкаголь. У адным выпадку, калі не было што ўзяць, ён скраў медны кабель, у іншым — жаночае паліто, якое апрануў. Пра тое, што дзейнічаў адзін і той жа чалавек, па генетычных характарыстыках высветлілі эксперты.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток, праваахоўнікі пачалі правяраць жыхароў раёна, якія мелі праблемы з законам. Сярод іх апынуўся 49-гадовы мужчына, які летась вярнуўся на радзіму з Расіі, дзе адбываў пакаранне. У яго ўзялі біялагічныя ўзоры і было зафіксавана супадзенне.

На сённяшні дзень следчым вядома пра 7 эпізодаў крадзяжоў, да якіх мае дачыненне затрыманы мужчына. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі