У Круглянскім раёне немаўлятка захлынулася грудным малаком
У Круглянскім раёне Віцебскай вобласці немаўлятка захлынулася грудным малаком. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Маці накарміла дзіця і паклала яго побач з сабой. Па словах жанчыны, уначы яна яшчэ мяняла пялёнкі і вопратку. А раніцай пабачыла, што дзіця не дыхае, выклікала хуткую. Медыкі канстатавалі смерць немаўляткі, якому было 18 дзён, інфармуе sputnik.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць дзіцяці не мае крымінальнага характару. Следчыя мяркуюць, што яе прычынай стала патрапленне малака ў дыхальныя шляхі. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаная гісталагічная экспертыза.
Адзначаецца, што суседзі характарызуюць сям'ю, у якой здарылася трагедыя, станоўча.