У Крыме абяцаюць дзве мовы — рускую і крымскататарскую
З такой заявай выступіў старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў.
У інтэрв'ю РІА "Новости" палітык паведаміў, што на ўкраінскай мове ў Крыме амаль ніхто не размаўляе — хіба што 1%.
Аксёнаў кажа, што ў Крыме практычна выкарыстоўваюцца ў побыце дзве мовы — руская і крымскататарская:"Натуральна, ва ўсіх будзе магчымасць развіваць сваю родную мову, мы ні ў чым не збіраемся абмяжоўваць крымскіх татараў. У рэспубліцы будзе дзвюхмоўе, гэта дакладна".
Пытанне пра ўкраінскую мову палітык адкладае на будучыню: "Калі ўзнікне такое пытанне, будзем абавязкова яго разглядаць".
Дарэчы, афіцыйны Кіеў не прызнае паўнамоцтвы Аксёнава і называе яго самаабвешчаным кіраўніком аўтаноміі.
Фота — ria.ru