У купэ цягніка "Кіеў — Санкт-Пецярбург" беларусы знайшлі пісталет (відэа)

У купэ цягніка "Кіеў — Санкт-Пецярбург" беларусы знайшлі пісталет (відэа)

У купэ пасажырскага цягніка "Кіеў — Санкт-Пецярбург" гомельскія мытнікі знайшлі пісталет. Ён быў схаваны за сценкай пад пасажырскім сядзеннем у адным з купэ. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Цяруха". На пісталет зрэагаваў службовы сабака. На месца выклікалі міліцыю. Затрымка цягніка склала каля 2,5 гадзін.

Адзначаецца, што пісталет візуальна падобны на агнястрэльную зброю. Прызначаная балістычная экспертыза.

Як інфармавала Еўрарадыё, яшчэ ў верасні Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт фактаў нелегальнага ўвозу ў нашу краіну зброі з Украіны. У наступныя тыдні сапраўды паведамлялася пра шэраг выпадкаў затрымання зброі і боепрыпасаў. А старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо нядаўна заявіў, што сёлета беларусамі на мяжы з Украінай было затрымана каля 80 адзінак зброі і каля 1200 боепрыпасаў (украінцы за той жа перыяд — 100 адзінак зброі і каля 12 тысяч боепрыпасаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі