У Лельчыцкім раёне патанулі трое падлеткаў

У Лельчыцкім раёне патанулі трое падлеткаў

У Лельчыцкім раёне патанулі трое падлеткаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, трагічная навіна паступіла сёння раніцай, 26 чэрвеня: жыхары вёскі Дзяржынск знайшлі ў рацэ Сцвіга целы траіх хлопцаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі браты 2000 і 1998 года нараджэння, а таксама яшчэ адзін хлопец 2000 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.

МНС нагадвае, што непаўналетнія любога ўзросту не павінны купацца без нагляду дарослых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі