У лесе пад Астраўцом знайшлі машыну з целам мытніка

У лесе пад Астраўцом знайшлі машыну з целам мытніка

У Астравецкім раёне, у лесе каля вёскі Міхалішкі, знайшлі машыну, у якой знаходзіўся мёртвы мужчына. Цела было выяўленае 11 сакавіка. 

Як піша nn.by, загінулы — 40-гадовы Юрый Грыцкевіч. Ён працаваў начальнікам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста на пункце пропуску "Катлоўка" на мяжы з Літвой.

Зранку 9 сакавіка, як распавёў сваяк, Грыцкевіч адвёў сына ў школу і пасля гэтага знік. 11 сакавіка яго знайшлі ва ўласным аўтамабілі. Да выхлапной трубы машыны быў прыкручаны шланг ад пыласоса, які вёў у салон.

Прычыны ўчынку невядомыя. Сваякі кажуць, што праблем у сям’і не было.

Жонка мытніка ад каментароў адмовілася. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі