У Лідзе памерла раварыстка, якую тры дні таму збіў легкавік
У Лідскай лякарні памерла жанчына, якая ўвечары 30 жніўня трапіла з дарожна-транспартнае здарэнне. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, жанчына ехала па дарозе ля вёскі Дворышча, калі было ўжо дастаткова цёмна. Яна рухалася па левай абочыне і пасля стала пераяжджаць праезную частку і ў той момант трапіла пад колы “Фольксвагена”.
Пацярпелую даставілі ў лякарню, дзе яна памерла ў рэанімацыйным аддзяленні. ДАІ адзначае, што ніякіх ліхтароў на яе ровары не было.