У Літве гавораць пра правакацыю: беларусы інсцэніравалі збіццё мігранта

Праз вялікі паток мігрантаў сёлета Літве давялося ствараць для іх часовыя цэнтры / Reuters
Праз вялікі паток мігрантаў сёлета Літве давялося ствараць для іх часовыя цэнтры / Reuters

Літоўскія памежнікі кажуць, што бачылі, як беларускія памежнікі спрабавалі інсцэнаваць збіццё мігрантаў. Дапамагалі ім у гэтым загадзя падрыхтаваныя правакатары, пра гэта паведамляе агенцтва Delfi.

Інцыдэнт адбыўся на мяжы ў Віленскім раёне.

"Мы не сумняваемся, што такі матэрыял будзе распаўсюджвацца па прапагандысцкіх каналах суседняй краіны", — упэўненыя ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы.

Там таксама расказалі, што ў цёмны час сутак на тэрыторыі Беларусі запускаліся сігнальныя ракеты. Іх было некалькі дзясяткаў.

У мінулыя суткі таксама былі спробы нелегальнага перасячэння мяжы Літвы ў Віленскім і Шальчынінкскім раёнах. Частку мігрантаў літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь, чацвярых прапусцілі па гуманітарных прычынах.

Праз вялікі паток нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі, у Літве ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Патруляваць мяжу дапамагаюць вайскоўцы.

Пасля таго як Літва перастала прымаць мігрантаў і пачала адпраўляць іх назад у Беларусь, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пусціць ніводнага мігранта назад у Беларусь. У выніку на мяжы пачалі ўзнікаць сітуацыі, калі мігранты вымушаныя гадзінамі стаяць паміж памежнікамі дзвюх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі