У Літве пракаментавалі рух калон беларускай ваеннай тэхнікі да мяжы

Калона беларускай ваеннай тэхнікі, люты 2023-га / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/
Калона беларускай ваеннай тэхнікі, люты 2023-га / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/

У Літве пракаментавалі паведамленне пра рух уначы 21 лютага чатырох калон беларускай ваеннай тэхнікі з Мінска ў накірунку Ашмянаў — да мяжы. 

"Мы пастаянна сочым і аналізуем ваенную актыўнасць у Беларусі, кажуць Delfi ва Узброеных сілах Літвы. — Бягучая актыўнасць не ўплывае на сітуацыю з бяспекай Літвы. Аналітыкі УС Літвы адзначаюць, што інфармацыя з непацверджаных крыніц не заўсёды пацвярджаецца".

У калонах налічылі больш за 70 адзінак тэхнікі, у тым ліку 35 БМП, амаль 30 грузавікоў, два бензавозы. Па версіі Мінабароны РБ, адна з вайсковых часцей механізаванага злучэння пры ўзмацненні падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны была адпраўлена "у прызначаны раён". Адбылося гэта ў межах "праверкі баявой гатоўнасці". Сярод "вучэбна-баявых задач" — арганізацыя "аховы і абароны раёна".

У Літве пракаментавалі рух калон беларускай ваеннай тэхнікі да мяжы
t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі