У Літве прапануюць закрыць мяжу з Беларуссю

У Літве прапануюць закрыць мяжу з Беларуссю

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце выступіла з ініцыятывай увядзення надзвычайнага становішча ў памежных раёнах з Беларуссю. Пры такім рэжыме перасячэнне мяжы будзе немагчымым, піша Delfi.

Прапанову міністра атрымаў літоўскі ўрад. Цяпер яна там ацэньваецца. "Варта ацаніць мноства фактараў, паколькі гэта актыўнае ўцягванне арміі, таму МУС не можа прыняць падобнае рашэнне ў аднабаковым парадку", — кажа Агне Білатайце.

Старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас лічыць, што ўвядзенне надзвычайнага становішча стала б магчымасцю ўзяць пад кантроль сітуацыю з міграцыйным крызісам. Паводле яго слоў, армія спыніла б плынь мігрантаў. "Гэта адна з опцый, якая можа пераўтварыцца ў рэальнасць", — заявіў палітык. І падкрэсліў, што патрэбна згода і парламента, і прэзідэнта.

Мігранты працягваюць нелегальна ісці ў Літву з Беларусі. За апошнія суткі затрымалі 110 чалавек, з пачатку года — 2,8 тысячы (гэта ў 34 разы больш, чым летась).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі