У Літве зноў затрымалі больш за сотню мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі

У Літве зноў затрымалі больш за сотню мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі

У Літве зноў затрымалі больш за сотню мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі. Як паведамляюць літоўскія памежнікі, за апошнія суткі агулам мяжу нелегальна перайшлі 110 чалавек (у папярэднія суткі затрымалі 131 мігранта). Літоўцы наракаюць, што паведамілі беларускім памежнікам пра мігрантаў, якія сядзелі з іх боку каля мяжы, а рэакцыі не было.

З пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі 2,8 тысячы такіх нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі. Гэта ў 34 разы больш, чым летась.

Літва ўзмацняе мяжу з Беларуссю і абвінавачвае ўлады нашай краіны ў спрыянні нелегальнай міграцыі, як адказ на санкцыі. Мігранты становяцца сур'ёзнай праблемай для Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі