У Літве просяць павялічыць квоту на працу замежнікаў у сферы, дзе шмат беларусаў

Фура

Фура / pixabay.com

Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы прапануе МУС павялічыць квоты на працаўладкаванне работнікаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, ці ўвогуле іх скасаваць, піша Delfi.

Як кажа намеснік міністра сацыяльнай абароны і працы Літвы Вітаўтас Шылінскас, такім чынам удасца атрымаць 4,3 тысячы дадатковых квот для замежнікаў, з іх 3,5 тысячы — у сферы аказання паслуг. Пры гэтым асноўную долю складуць работнікі транспартнай сферы.

Шылінскас тлумачыць гэтую меру дэфіцытам на будаўніцтве і транспарце ў Літве.

Генсакратар Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Зянонас Буйвідас назваў праблемы з квотам для кіроўцаў-замежнікаў "даўняй праблемай". Раней літоўскія перавозчыкі заявілі, што афіцыйна вычарпалі штогадовы ліміт квот на 21,6 тысячу замежнімкаў не з краін ЕС. Па іх словах, штогод квотныя абмежаванні прыносяць мільённыя страты кампаніям, у якіх працуюць прадстаўнікі дэфіцытных прафесій, а таксама ў цэлым Літве.

Перавозчыкі прапануюць увогуле адмовіцца ад квотаў. як мага хутчэй павялічыць гадавы ліміт квоты для замежнікаў-каб пазбегнуць перабояў у дзейнасці лагістычнага сектара да Новага года, а яшчэ лепш — наогул адмовіцца ад кватавання.

У транспартнай сферы ў Літве працуе шмат беларусаў. Генсакратар Саюза перавозчыкаў Літвы LVS Сігітас Жылюс ацэньваў іх колькасць у 40 тысяч чалавек. Арганізацыя звярталася да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседа з просьбай не перашкаджаць працы беларусаў сярод дальнабойнікаў.

Паводле інфармацыі BNS, у Літве дэфіцыт кіроўцаў складае каля 15-20 тысяч, а ў цэлым у ЕС бракуе каля 500 тысяч дальнабойнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі