У Літве ў аўтобусе Варшава — Гродна памёр беларус

Прычына смерці пасажыра невядомая / Ілюстрацыйнае фота Delfi
Прычына смерці пасажыра невядомая / Ілюстрацыйнае фота Delfi

У Літве ў рэйсавым аўтобусе Варшава — Беласток — Гродна памёр 53-гадовы беларус. Трагічны выпадак адбыўся ў ноч з 25 на 26 лютага на памежным пункце "Друскенікі". Як паведамляе tv3.lt, пасажыру стала кепска падчас паездкі. Яго спрабавалі ратаваць пасажыры, а пасля літоўскія медыкі, але няўдала.

Знешніх пашкоджанняў на целе мужчыны не было. Праводзіцца расследаванне, падчас якога збіраюцца высветліць прычыны яго смерці.

Рэйсавы аўтобус паехаў далей у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі