У Лунінцы супрацоўніка прадпрыемства, дзе адбылося смяротнае здарэнне, чакае суд

У ліцейным цэху / Ілюстрацыйнае фота​ donjetsk.com
У ліцейным цэху / Ілюстрацыйнае фота​ donjetsk.com

У Лунінцы будуць судзіць начальніка змены аднаго з прадпрыемстваў горада, паведамляе пракуратура Беларусі. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Гаврока пра надзвычайнае здарэнне, якое адбылося на прадпрыемстве ў верасні 2021 года. Двое рабочых "пры адкрытым люку дакідвалі шыхту ў печ з распаленым металам, якая працавала, што забаронена". Акрамя таго, адзначылі ў пракуратуры, на іх не было спецадзення.

Адбыўся "выбух масы расплаўленага металу", распалены метал выплюхнуўся з печы, і двое рабочых атрымалі апёкі. Адзін з іх памёр.

Следства палічыла, і пракуратура з гэтым пагадзілася, што начальнік змены дапусціў рабочых да працы, нягледзячы на адсутнасць спецадзення, і не пракантраляваў ход работ.

Фігурант справы знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Справа перададзена ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі