У лясах Гродзенскага раёна злавілі манголаў, якія ішлі ў Польшчу

У лясах Гродзенскага раёна злавілі манголаў, якія ішлі ў Польшчу

У лясах Гродзенскага раёна злавілі двух манголаў, якія ішлі ў Польшчу. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лютага. Памежнікам пра невядомых паведамілі мясцовыя жыхары. У выніку іх затрымалі каля населенага пункту Струбка.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мужчыны прызналіся, што хацелі нелегальна перайсці мяжу “ў пошуках лепшых умоў жыцця ў Еўрасаюзе”. Аднаму з іх 42 гады, іншаму — 43. Пры сабе ў манголаў не было дакументаў, яны ўзялі ў дарогу толькі грошы.

Адміністрацыйны працэс у адносінах затрыманых распачалі не толькі за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, але і за парушэнне памежнага рэжыму. Мужчыны затрыманыя на тэрмін да 3 сутак. Ім пагражае штраф і, верагодна, дэпартацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі