У Магілёўскай вобласці пры нарыхтоўцы лесу загінуў 59-гадовы мужчына
telegram.me/skgovby
У панядзелак, 16 верасня, у Магілёўскай вобласці падчас нарыхтоўкі лесу пацярпелі двое мужчын. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта Беларусі. У лясным масіве Ваўковіцкага лясніцтва ў Магілёўскім раёне памёр 59-гадовы мужчына. На яго ўпала сухое дрэва. Устаноўлена, што яно не мела спілаў, хутчэй за ўсё, упала ад моцнага ветру.
У той жа дзень у Каўбчанскім лясніцтве ў Клічаўскім раёне пры аналагічных абставінах быў моцна траўмаваны 32-гадовы мужчына. На яго ўпаў сук бярозы. Мужчына ў рэанімацыі.
Следчыя і эксперты праводзяць праверкі. Аглядаюцца месцы здарэнняў, апытваюцца відавочцы.