У магілёўскім гаражы загінула маладая пара
Трагічны выпадак са смерцю двух чалавек адбыўся ў Магілёве, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт.
Целы 29-гадовага мужчыны і 27-гадовай жанчыны знайшлі ўвечары 22 сакавіка ў аўтамабілі ў гаражы па вуліцы Сіманава. Прыкметаў гвалтоўнай смерці не было.
Ключ у аўтамабілі знаходзіўся ў замку запальвання, паліва ў баку не было. Следчыя называюць асноўнай версіяй смерці атручванне чадным газам.
Падчас праверкі эксперты высветляць дакладную прычыну і час смерці маладых людзей. Абставіны здарэння высвятляюцца.
СК