У Магілёве гарэў будынак вучэльні алімпійскага рэзерву

У Магілёве гарэў будынак вучэльні алімпійскага рэзерву

У Магілёве гарэў чатырохпавярховы будынак вучэльні алімпійскага рэзерву. Узгаранне адбылося каля 12-й гадзіны ў сераду, 30 лістапада, на чацвёртым паверсе. Спрацавала пажарная сігналізацыя, з першага паверху былі эвакуяваныя 35 чалавек, на 2-4 паверхах у той момант людзей не было.

Як паведамляе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, падчас пажару ніхто не пацярпеў. У камп'ютарным класе было знішчана 13 камп'ютараў, два тэлевізары, прынтар, пашкоджаная мэбля. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі