У Магілёве маладых бацькоў падазраюць у жорсткім забойстве сына

У Магілёве маладых бацькоў падазраюць у жорсткім забойстве сына

У Магілёве маладых бацькоў (мужчыне 22 гады, жанчыне 18 гадоў) падазраюць у забойстве сына. Паводле папярэдніх звестак, смерць дзіцяці з'яўляецца гвалтоўнай і адбылася ад траўматычнага шоку.

Як напісала ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, увечары 30 лістапада ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў пра смерць свайго сына, 2015 года нараджэння. На месца здарэння прыехалі міліцыянеры, следчыя, эксперты, якія аглядзелі кватэру.

Па факце забойства дзіцяці распачатая крымінальная справа — артыкул "забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю" (пункты 2 і 6 часткі 2-й арт. 139 КК). Бацькоў, якія знаходзяцца ў якасці падазраваных, затрымалі. З імі працуюць следчыя. Прызначаныя экспертызы, у тым ліку і псіхолага-псіхіятрычная ў адносінах затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі