У Магілёве на аўтазапраўцы загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон

У Магілёве на аўтазапраўцы загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон

У Магілёве па вуліцы Чалюскінцаў на аўтазапраўцы "Беларуснафты" загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон. Ніхто з людзей не пацярпеў. Маёмасць АЗС не была пашкоджана, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося ў чацвер а 10-й гадзіне раніцы. Грузавы аўтамабіль Mercedes, у якім былі два чалавекі, раптоўна загарэўся. Узгаранне ў кузаве заўважыў пасажыр. Кіроўца адагнаў машыну далей ад АЗС, выклікаў ратавальнікаў. Супрацоўнікі аўтазапраўкі спрабавалі патушыць агонь, але няўдала. Якраз у гэты час выбухнуў адзін з трох газавых балонаў, якія былі ў кузаве. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі.

Грузавік належыць ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі