У Магілёве падпалілі аўтамабіль міліцыянера
У Магілёве падпалілі аўтамабіль міліцыянера, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС. Падпал — асноўная версія здарэння, якое адбылося ўначы 13 кастрычніка на адной з парковак. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Агонь паспеў пашкодзіць бампер, капот і колы. Ён закрануў і машыну, якая была прыпаркаваная побач.
Крымінальную справу распачалі па факце наўмыснага знішчэння ці пашкоджання маёмасці.
Падобныя здарэнні адбываюцца ў апошнія месяцы ў розных гарадах Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.