У Магілёве затрымалі мужчыну, які чапляўся да жанчын у ліфтах і пад'ездах
У Магілёве праваахоўнікі затрымалі 24-гадовага жыхара Магілёўскага раёна, якога падазраюць у злосным хуліганстве. Крымінальную справу на яго пачаў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Паведамляецца, што сёлета ў верасні і кастрычніку ў розных раёнах абласнога цэнтра мужчына высочваў жанчын на вуліцы, ішоў за імі, а ў пад'ездзе або ў ліфце чапляўся да іх. Праўда, гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару пры гэтым мужчына не здзяйсняў.
Пацярпелымі па справе праходзяць чатыры жанчыны. Затрыманаму прызначылі псіхіятрычную экспертызу, яго ўзялі пад варту.