У мас-старце на этапе Кубку свету па біятлоне перамог расіянін Максім Цвяткоў
У мас-старце на дзявятым этапе Кубку свету па біятлоне ў Цюмені перамог расіянін Максім Цвяткоў.
Цвяткоў не зрабіў ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах, а на фінішным адрэзку ён абагнаў двух нарвежцаў, перадае БЕЛТА. Вынік пераможцы — 37 хвілінаў 37,3 секунды (0+0+0+0). Эрлен Б'ёнтэгаард з Нарвегіі заняў другое месца, саступіўшы пераможцу 2,7 секунды (0+0+0+0). Яго суайчыннік Ёханэс Тар'е Бё стаў трэцім, прыйшоўшы на 16,6 секунды пазней за пераможцу (1+0+1+0).
Пераможца агульнага заліку Кубка свету Мартэн Фуркад прыйшоў дзевятнаццатым. Француз кепска адстраляўся — +1 хвіліна 11,2 секунды (2+1+0+1).
Беларускія біятланісты не ўдзельнічалі ў мас-старце.
Сёння таксама пройдзе жаночая гонка ў мас-старце. Яна завершыць сезон-2017/2018. Беларусь прадставяць Домрачава, Скардзіна і Крыўко. Гонка стартуе а 17-й гадзіне.
It's the most beautiful ending possible for @Maxim_Tsvetkov to a positive season: he takes his maiden career win in the #TMN18 mass start, for the joy of @russianbiathlon fans! 2nd place for Bjoentegaard and 3rd for J.T.Boe. https://t.co/Z1cUg23KzH pic.twitter.com/qArVmcZj1Z
— IBU World Cup (@IBU_WC) March 25, 2018