У Маскве адбылася перастрэлка, паранены двое паліцэйскіх
15 чэрвеня ў Маскве на Ленінскім праспекце адбылася перастрэлка, паранены двое паліцэйскіх. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", прахожы з верагодна траўматычнай зброі (з пісталета, пераробленага ў баявы) абстраляў супрацоўнікаў ДПС, якія спынілі аўтамабіль таксі за парушэнне правіл дарожнага руху (па іншай версіі страляў пасажыр таксі). Агнём у адказ яны яго паранілі і затрымалі. У бальніцу трапілі ўсе трое (адзін ці двое паліцэйскіх знаходзяцца ў цяжкім стане). Па факце замаху на жыццё супрацоўнікаў паліцыі распачата крымінальная справа.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, стральбу ў паліцэйскіх адкрыў 24-гадовы мужчына, які прыехаў у расійскую сталіцу з Інгушэціі. Цяпер яго правяраюць на датычнасць да гучных злачынстваў. Вядома, што на ўліку за радыкальныя погляды ён не быў. Папярэдняя экспертыза засведчыла, што госць Масквы знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.