У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына

У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына

У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 15 лютага на аўтадарозе Астрына — Шчучын — Ваўкавыск. Перад легкавіком раптоўна з’явіўся лось і сутыкнення не ўдалося пазбегнуць. Audi апынулася ў кювеце, дзе сутыкнулася з дрэвам.

Загінула дачка 42-гадовага кіроўцы. Мужчыну і яго сына з разбітага аўтамабіля вызвалілі ратавальнікі. Іх шпіталізавалі. Адзначаецца, што лось загінуў.

Як стала вядома, распачатая крымінальная справа, ідзе расследаванне, прызначаны экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі