У Мазырскім раёне мужчына спрабаваў выдаць крадзенае парася за сабаку

У Мазырскім раёне мужчына спрабаваў выдаць крадзенае парася за сабаку

У Мазырскім раёне міліцыянеры затрымалі мужчыну, які скраў парася і выдаваў яго за... сабаку. Як інфармуе БелаПАН, здарэнне адбылося 5 лютага. Вечарам нарад ДАІ Мазырскага РАУС патруляваў вёску Прудок. Увагу праваахоўнікаў прыцягнуў мужчына, які няўпэўнена ішоў па абочыне і цягнуў за сабой санкі з мяхом. Невядомы, які быў у стане алкагольнага ап'янення, на пытанне, што цягне, адказаў: "сабаку". Але ў гэты момант той стаў варушыцца і рохкаць. Міліцыянеры развязалі мех і пабачылі в'етнамскае парася. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся, што, нібыта, жывёла ляжала на дарозе і ён вырашыў узяць яе з сабой, "каб не замерзла".

Уладальніка жывёлы хутка знайшлі. Па словах 45-гадовага мужчыны, у яго хляве былі дзве в'етнамскія свінні (і ён не заўважыў, што знікла адна з іх). Зламыснік забраў меншую з іх.

Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу. Падазраваны раней быў судзімы за крадзеж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі