У Мінабароны Украіны заявілі, што атрымалі з Захаду толькі 10% абяцанай зброі
У Мінабароны Украіны заявілі, што атрымалі з Захаду толькі 10% абяцанай зброі. У Кіеве чакаюць, што аказанне ваеннай дапамогі будзе паскорана.
"Колькі б намаганняў ні прыкладвала Украіна, якой бы прафесійнай ні была наша армія, без дапамогі партнёраў мы не зможам выйграць гэтую вайну", — цытуе словы намесніка ўкраінскага міністра абароны Ганны Маляр "Бі-Бі-Сі". Яна падкрэслівае, што кожны дзень прамаруджвання — гэта "жыцці ўкраінскіх байцоў, жыцці ўкраінскіх грамадзян, цывільнага насельніцтва, гэта разбураныя ўкраінскія гарады і, як мы ўжо бачым, гэта часова акупаваныя тэрыторыі".
З дапамогай заходніх узбраенняў улады Украіны спадзяюцца дасягнуць з Расіяй парытэту ваенных сіл, каб спыніць расійскі наступ і перайсці ў контратаку, вызваляючы акупаваныя тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.