У мінскай бальніцы памёр мужчына, якога ратавальнікі дасталі са Свіслачы

Лёд на Свіслачы яшчэ не трывалы / ілюстрацыйнае фота minsknews.by
Лёд на Свіслачы яшчэ не трывалы / ілюстрацыйнае фота minsknews.by

Мінскія ратавальнікі дасталі са Свіслачы маладога мужчыну, ён праваліўся пад лёд. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 студзеня, паведамляе МНС.

Званок дзяжурнаму паступіў каля 20.30. Ратавальнікі прыбылі па адрасе — да ракі ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай, 36. Мужчыну дасталі з вады, даставілі ў бальніцу. Аднак выратаваць яго не ўдалося. У той жа вечар ён памёр.

< p>Яму было 34 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі